Зямлячка Гомельскага раёна парадавала сваіх прыхільнікаў новай выставай

30.11.2025
452
Паэтэса і мастачка Наталля Алейнікава, чые карані звязаны з Даўгалескім сельсаветам, парадавала сваіх прыхільнікаў новай выставай «Мільярд шчаслівых сустрэч».



У экспазіцыі былі паказаны пейзажы, якія натхніла прыродная прыгажосць Беларусі. Частка гэтых твораў жывапісу з’яўляецца ілюстрацыямі да кніг Наталлі Алейнікавай «Ажыццяўляюся табою…» 
і «Мысли вслух…». 

Невыпадкова на адкрыцці выставы ў мінскай бібліятэцы № 3 імя Уладзіміра Маякоўскага маленькім і дарослым аматарам жывапісу ў аўтарскім выкананні былі прадстаўлены і паэтычныя творы, напісаныя з чуласцю да прыроднай прыгажосці роднага краю.

Прысутныя госці ўбачылі аўтарскія пейзажы: краявіды, выкананыя мастацкім маслам на палотнах і кардоне, частка якіх з’яўляецца ілюстрацыямі да кніг Наталлі Алейнікавай. Гэтак жа, як у вершах, у іх шырока транслюецца міралюбнасць і дабрадзейнасць, што раскрываецца праз хараство палескай прыроды.

Слухачы былі ўражаны прыгожым гучаннем аўтарскай паэзіі аб прыроднай прыгажосці роднага краю, у якой апяваюцца «Угоддзі з сакавітай канюшынай…», «Высакародны Дняпро...», «Магутныя дубы ў разлівах рэчкі…», «Ізумрудныя кроны…», «Жыватворная крыніца ў скарбонцы Вечнасці…».

Па традыцыі на творчых сустрэчах Наталля Алейнікава прэзентуе і новыя песні. У гэты раз гэта песня «Хараство» на аўтарскі верш «Ціўкаюць раннія птахі ў балоце…».

Паэтэса з вялікай радасцю гутарыць са сваімі маленькімі гасцямі, праводзіць для іх гульні, віктарыны.

— Калі ёсць інтарэс да маёй творчасці, заўсёды іду насустрач людзям... 

І тым цікавей дзіцячая аўдыторыя, з дзеткамі я заўсёды станаўлюся звышшчаслівая! Было так прыемна, калі, блізка падышоўшы на сцэну, амаль усе рабяты папрасілі зрабіць сэлфі са мной. 

І гэта, дакладна, на шчасце! Свята майго жывапісу і кніг атрымалася карысным для мяне і прысутных, я ўбачыла, як свецяцца шчырай радасцю вочы і атрымала добрыя водгукі ад людзей аб сваёй выставе... А бібліятэкары ўжо запрасілі мяне на новыя будучыя сустрэчы, — падзялілася Наталля Алейнікава.

Паэтэса адзначыла, што добра памятае і творчую сустрэчу ў Даўгалескай сельскай бібліятэцы, што адбылася некалькі гадоў таму. Марыць зноў прыехаць у Гомельскі раён і пазнаёміць землякоў з новымі творамі.

Падрыхтавала Ірына Трыпузава

Мы в соцсетях