Сямейныя эрудыты з Бальшавіка: пашырэнне кругагляду праз прызму роднай мовы
Інтэлектуальныя гульні на роднай мове, захаванне яе мясцовых зваротаў і адметных слоўцаў, звесткі пра святы і народныя традыцыі роднага краю, пашырэнне кругагляду дзяцей і іх бацькоў праз прызму мовы — аснова дзейнасці беларускамоўнага сямейнага клуба “Эрудыт” Торфазавадскога яслей-сада.
Загадчык дашкольнай установы Вольга Цяцерына адзначае:
— Сямейны клуб “Эрудыт” дзейнічае чацвёрты год як праект сацыяльнага партнёрства педагагічнага калектыву і сем’яў выхаванцаў у фарміраванні грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі ў дзяцей да-школьнага ўзросту. Гэта адзіны падобны праект у Гомельскай вобласці.
Актыўны ўдзел у шматлікіх і разнастайных мерапрыемствах сямейнага клуба спрыяе таму, каб дарослыя i дзецi больш часу праводзiлi побач, а выкананне заданняў дае магчымасць развіваць іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, узбагачаць мову прыгожымі і дасціпнымі слоўцамі і зваротамі.
— Галоўная наша задача — далучыць дзяцей і дарослых да багаццяў беларускай мовы, культуры і звычаяў землякоў, пашыраць веды пра родны край, — расказала кіраўнік сямейнага клуба, намеснік загадчыка Торфазавадскога яслей-сада Вольга Барабанава.
Кожнае пасяджэнне “высвечвае” адну з цікавых праяў беларускага народа: мову, святы, абрады і традыцыі. Аднак усе яны падпарадкаваны адзінай мэце: праз гульні, вік-тарыны, творы мастацтва і нават танцы адкрыць для ўдзельнікаў клуба “скарбонку з дыяментамі”, з якіх складаюцца каштоўныя карункі шматграннай беларускай рэчаіснасці. Да прыкладу, адно пасяджэнне клуба было прысвечана гарадам Беларусі, іх гісторыі і геральдыцы, другое — стравам з бульбы, якія дзеці прыгатавалі дома разам з бацькамі, трэцяе — святам і звычаям, з імі звязаных.
— Нам з дачкой вельмі падабаюцца пасяджэнні клуба “Эрудыт”, — падзялілася маці Ксеніі Дзікуновай Наталля Іванаўна. — Неаднойчы мы, бацькі, ра-зам з дзецьмі ў складзе адной каманды выконваем заданні вядучай, што спрыяе збліжэнню і пазнанню адзін аднаго, раскрыццю творчых здольнасцяў, нават у дарослых. Што тады казаць пра дзетак! Ім падабаецца атрымліваць веды пра сваю радзіму, вывучаць новыя словы, якія адлюстроўваюць розныя з’явы, а потым дзяліцца пазнаным з роднымі. Ксенія расказвае аб тым, што адбывалася на пасяджэнні клуба, сваім бабулі і бацьку.
Дарэчы, не толькі бацькі дзяцей прымаюць актыўны ўдзел у пасяджэннях бела-рускамоўнага клуба “Эрудыт”, але і іншыя сваякі, як, напрыклад, цётка Ксеніі Дзікуновай Галіна Іванаўна, якая была членам журы.
Сямейны клуб “Эрудыт” выхаванцы Торфазавадскога яслей-сада наведваюць з ахвотай, бо ведаюць: тут яны пачуюць нешта цікавае, даведаюцца шмат новага пра сваю родную Беларусь, якую з дзіцячых гадоў вучацца любіць і шанаваць.
Ірына ГРАМЫКА
