Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Август 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Август 2017 (85)
Июль 2017 (126)
Июнь 2017 (161)
Май 2017 (149)
Апрель 2017 (128)
Март 2017 (173)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля

Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
Как планируете провести отпуск?
На даче. Буду заниматься огородом.
Отправлюсь на море или еще куда-нибудь!
Проведу все эти дни за компьютером, в соц.сетях...
Какой отпуск? Работы много.
Поехали бы на курорт, но денег нет...


Показать все опросы

ДЕЖУРНЫЙ АНЕКДОТ

Свежие анекдоты

На хлебных палетках "Усхода"
Сіпраўды спякотным выдаўся адыходзячы тыдзень. Бадай, удвая адчувалася гэта ў барацьбе на палетках за ўраджай сёлетняга года. Адчулі гэта на сабе і хлебаро- бы ААТ “Камбінат “Усход”.

Зацяжная вясна ды не вельмі спрыяльны для каласавання зерневых культур пачатак лета не лепшым чынам адбіліся на агульным становішчы спраў. — Падвялі азімыя культуры. У першую чаргу, трыцікале, — адзначае галоўны аграном ААТ "Камбінат "Усход” Пётр Новікаў. — Калі летась пшаніца нам дала больш 30 цэнтнераў, трыцікале каля гэтага паказчыку, дык сёлета сярэдняя ўраджайнасць па- куль назіраецца па гэтых культурах 28 і 25 цэнтнераў адпаведна. А вось ячмень абна- дзейвае — амаль 39 цэнтнераў у сярэднім зараз намалочваем на круг. Летась мы пачалі жніво 13 ліпеня. А зараз прыступілі да ўборачнай кампаніі толькі 28-га.

На хлебных палетках "Усхода"


Сёлета пасяўныя плошчы пад зерневыя і зернебабовыя ў гаспадарцы павялічылі на 70 гектараў і, такім чынам, яны склалі 1050 гектараў. Нагрузка на камбайнавы парк істотна не павялічылася. Тым больш, што тут на палеткі выходзяць да 5 камбайнаў. Пры гэтым тактыка работ прымяняецца зыходзячы са звычайнай сялянскай логікі: тэхніка размеркавана па тых участках, дзе зерневыя ўжо гатовыя да абмалоту. У першую чаргу гэта датычыцца ячменю. На адным з такіх палеткаў мы і сустрэліся з двума экіпажамі, пазнаёміліся. Камбайнёр Віталь Сідарэнка працуе ў гаспадарцы ўжо 13 гадоў. Яго калега Міхаіл Сніцарэнка — на год меней. Яны — за штурваламі аднолькавых па класе машын. Гэта айчынныя камбайны маркі КЗС-1218 ПАЛЕССЕ С512. Ім у дапамогу — механізатар Яўген Грыгелевіч. Ён лічыцца памочнікам камбайнёра. Гэта яшчэ і своеасаблівыя дадатковыя рабочыя рукі, якія патрэбны пры дробным рамонце камбайна, калі, напрыклад, неабходна тэрмінова замяніць рамень ці ўстанавіць новую запчастку. У вадзіцеля на адвозцы зерня Сяргея Крумкачова стаж работы ў гаспадарцы толькі тры гады.

Экіпажы працуюць, як і ўсе ў гаспадарцы, ды і іншыя хлебаробы раёна, падчас гарачай пары. Па цяперашняму надвор’ю можна пачынаць жніво з 9-10 гадзін раніцы замест 11 гадзін, калі звычайна спадае раса. Заканчэнне змены бывае звычайна ў 22 гадзіны і нават пазней. Для такой напружанай работы неабходна, каб нічога не замінала. І тут важным аспектам застаецца арганізацыя харчавання падчас палявых работ. У аграрным сектары гэтаму моманту руплівыя гаспадары заўсёды надавалі значную ўвагу. Такім чынам імкнуцца наладзіць работу і ў ААТ "Камбінат "Усход”.

На хлебных палетках "Усхода"


— Паводле калектыўнай дамовы, харчаванне на сяльгасработах на 80 працэнтаў аплочвае прадпрыемства, 20 працэнтаў кампенсуюць супрацоўнікі, — гаворыць намеснік дырэктара ААТ "Камбінат "Усход” па ідэалагічнай рабоце Вольга Калініна. — Яно ў нас двухразовае. А абед, як звычайна, складаецца з трох страў. На вячэру выдаецца сухі паёк — кансерваваная рыба ці мяса, а таксама пітная газіраваная вада.

Сталовая ААТ "Камбінат "Усход” рыхтуе дастаткова шырокі асартымент. Тым больш, што заўсёды ў наяўнасці вырашчаныя на ўласных палетках морква ды цыбуля, капуста ды сталовыя буракі, тая ж бульба. А яшчэ — таматы ды гуркі з адкрытага і закрытага грунту. Для работнікаў прадпрыемства гатуюць розныя супы, боршч, вараную капусту, бацвінне. На другое — стравы мяснога кшталту, на гарнір — бульба ў розным выглядзе, а таксама разнастайныя кашы.

Автор - Аляксандр Рамашоў

Фото - Алексея Нарейко

Высказать мнение