Авторизация на сайте:
,

НОВОСТИ БЕЛТА


ПОИСК НОВОСТЕЙ ПО ДАТЕ


«    Сентябрь 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Select language for the SozhNews:

SozhNews.by Архив
Сентябрь 2017 (83)
Август 2017 (151)
Июль 2017 (127)
Июнь 2017 (162)
Май 2017 (149)
Апрель 2017 (129)
Каждый день - праздник

Праздники сегодня
 
Курсы валют в банках г.Гомеля

Карта Гомельского района


Вопрос ребром...
Лепшыя механізатары КСУП «Цяплічнае»: Мікалай Усаў і Уладзімір Серабкоў
У раёне працягваецца марафон па ўшаноўванні механізатараў, якія вызначыліся на сёлетніх палявых работах. Нагадаем, што акцыя праходзіць пад назвай “Механізатар”. Яе ініцыятарам выступіла Гомельская раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

На гэты раз Падзячныя лісты і грашовыя прэміі чакалі лепшых механізатараў КСУП “Цяплічнае”. Непасрэдна ў полі мы і сустрэлі тых, хто сваёй самаадданай працай уносіць важкі ўклад у поспехі роднай гаспадаркі. Для Мікалая Усава яна стала месцам, дзе бесперапынна робіць з 1988 года. На трактарыста-машыніста шырокага профілю вывучыўся ў Прыбарскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы. Уладкаваўся на працу ў сельгаспадпрыемства племзавод “Бярозкі”, што потым увайшоў у склад “Цяплічнага”. Адслужыў у радах Савецкай Арміі і вярнуўся на работу ў сваё сельгаспрадпрыемства. Вось ужо 12 гадоў Мікалай Мікалаевіч працуе на пагрузчыку “Амкадор”. Гаворыць, што тэхніка надзейная, не падводзіць. Жонка — Наталля Сямёнаўна — на хатняй гаспадарцы. Сыны — Кірыл і Ілля — ужо дарослыя.

Лепшыя механізатары КСУП «Цяплічнае»: Мікалай Усаў і Уладзімір Серабкоў


— Кіраўніцтва прадпрыемства, прафкам нас таксама не забываюць. Кожныя паўгода заахвочваюць, — гаворыць Мікалай Усаў. — Скончылася пасяўная — ад-значаюць. Па выніках уборачнай — таксама. Вось і зараз ад райкама прафсаюза Падзячны ліст, кветкі, прэмія за работы на ўнясенні арганікі. Вядома ж, прыемна!

Уладзімір Серабкоў скончыў Раманавіцкую сярэднюю школу. Адслужыў у радах Савецкай Арміі, вярнуўся на радзіму і прыйшоў рабіць трактарыстам-машыністам шырокага профілю. Такую спецыяльнасць атрымаў яшчэ ў школьныя гады, калі першую прафесію можна было набыць у вучэбна-вытворчым камбінаце ў Яроміна (была ў савецкі час такая вельмі незаганная практыка). Зараз з сям’ёй жыве ў Раманавічах. Там, яшчэ ў савецкі час, атрымаў службовае добраўпарадкаванае жыллё ў доме на дзве кватэры. Разам з жонкай — Галінай Уладзіміраўнай, якая працуе ў Гомельскай абласной туберкулёзнай бальніцы — выхавалі сыноў — Уладзіслава і Станіслава. А дачка Ірына нарадзіла сына паўтара гады таму. У працоўную кніжку Уладзіміра Сцяпанавіча занесена 13 падзяк. Неаднаразова ён адзначаўся Ганаровымі граматамі раённых уладаў, мясцовай гаспадаркі.

— Усе работы, што неабходна выконваць, раблю на сваім МТЗ 1221. Увесь комплекс сельгасработ даводзіцца праводзіць, — зазначае Уладзімір Сцяпанавіч. — Зараз працую на падкормцы пасадак бульбы мінеральнымі ўдабрэннямі. Неўзабаве пачнецца перыяд нарыхтоўкі кармоў. Тады я задзейнічаны на кашэнні траў, затым ідзе нарыхтоўка сіласу. Восенню даводзіцца араць глебу пад азімую і яравую сяўбу, праводзіць культывацыю.

— Мы вас віншуем з такой работай на сёлетняй пасяўной кампаніі. Жадаем вам далейшых поспехаў, — выказаў свае словы падзякі старшыня Гомельскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Грынькоў. — Каб вы сваёй працай, паважаныя Уладзімір Сцяпанавіч і Мікалай Мікалаевіч, былі годнымі быць занесенымі на Дошку гонару не толькі сваёй гаспадаркі, а, магчыма, і на раённую.

Да віншавання таксама далучыліся намеснік дырэктара КСУП ”Цяплічнае” Валерый Траханаў і старшыня прафкама Ганна Давыдзенка.

Аляксандр РАМАШОЎ.
Фота аўтара.





Высказать мнение