Ахове працы - вялікая ўвага

07.04.2018
454

У нашай дзяржаве пытанням аховы працы надаецца вялікая ўвага. Бо за гэтай праблемай стаяць лёсы і жыцці людзей.

Прыкладам станоўчай работы па прадухіленню траўматызму на вытворчасці, выканнанні патрабаванняў аховы працы ў нашым раёне можа служыць ААТ “Птушкафабрыка “Расвет”. Прадпрыемства прымае ўдзел у аглядах-конкурсах на лепшую арганізацыю па ахове працы сярод калектываў сельскагаспадарчай галіны. У структурных падраздяленнях калектыву вядзецца пастаяння кантроль за выкананнем патрабаванняў і правілаў аховы працы. Яго ажыццяўляюць не толькі адпаведныя спецыялісты і кіраўнікі, але і грамадскія інспектары, вядуцца ўліковыя запісы праведзеных праверак.

—Наша прадпрыемства поўнасцю ўкамплектавана службай аховы працы, — гаворыць намеснік дырэктара ААТ “Птушкафабрыка “Расвет” Вікторыя Прыходзька. — У аддзяленнях “Якімава Слабада”, “Старое Сяло”, і “Клімаўка” маецца па аднаму інжынеру па ахове працы, а ў галаўным аддзяленні, што размешчана ў Пясочнай Будзе, працуе вядучы інжынер па ахове працы і пажарнай бяспецы, а таксама інжынер па ахове працы.

Як вынік такога зацікаўленага падыходу да справы і карпатлівай работы, ААТ “Птушкафабрыка “Расвет” па выніках работы за мінулы год заняло першае месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод сяльгасарганізацый. А яшчэ адным пацверджаннем намаганняў кіраўніцтва прадпрыемства стала чарговае прызнанне. На пасяджэнні аблвыканкама губернатар вобласці Уладзімір Дворнік ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дыплом пераможцы агляду –конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Гомельскай вобласці за 2017 год сярод сяльгасарганізацый дырэктару ААТ “Птушкафабрыка “Расвет” Рафіку Гаджыеву.

Аляксандр РАМАШОЎ

Мы в соцсетях